Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украінская разведка ідэнтыфікавала расіян, якія ўдзельнічалі ў авіяўдары па школе ў Камышувасе

07.11.2026 11:12
У выніку авіяўдару па мясцовай школе загінулі не менш за 53 чалавекі.
    ,
Украінская разведка ідэнтыфікавала расійскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічалі ў ваенным злачынстве ў Камышувасе@DIUkraine

Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны ідэнтыфікавала расійскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічалі ў ваенным злачынстве ў Камышувасе Запарожскай вобласці. У выніку мэтанакіраванага авіяўдару па мясцовай школе, дзе мірныя жыхары атрымлівалі гуманітарную дапамогу, загінулі не менш за 53 чалавекі, больш за пяцьдзясят лічацца зніклымі без вестак.

Раніцай 2-га лістапада 2026-га года дзве расійскія кіраваныя авіябомбы трапілі ў Камышуваскую школу «Джарэла», разбурыўшы спартзалу і гаспадарчую пабудову. Праз гадзіну акупанты скінулі яшчэ адну бомбу ФАБ-3000 на падземныя памяшканні гімназіі, дзе знаходзілася сховішча для мясцовых жыхароў.

У выніку выбуху цяжкай авіябомбы пад заваламі апынуліся людзі. Пошукава-выратавальныя аперацыі працягваюцца да гэтага часу. Некаторыя з знойдзеных целаў пакуль не ідэнтыфікаваныя. У сваякоў зніклых без вестак узялі ўзоры ДНК для ўстанаўлення асоб загінулых. Паводле папярэдніх ацэнак, пад заваламі могуць заставацца целы яшчэ каля 30 ахвяр.

Паводле звестак ваеннай разведкі, удар па Камышувасе быў спланаваны палкоўнікам Фёдарам Уладзіміравічам Зубаковым, начальнікам групы кіравання агнём расійскай акупацыйнай арміі «Днепр». У ваенным злачынстве ўдзельнічалі чатыры самалёты Су-34.

У прыватнасці, у бамбаванні вёскі Камышуваха Запарожскай вобласці 2 лістапада 2026 года ўдзельнічала тактычная авіяцыйная група № 5 Спецыяльнай баявой групы Рэзервовай авіяцыйнай групы Генеральнага штабу Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, якая была сфармаваная на базе 11-га змяшанага авіяцыйнага палка (в/ч 77978) 4-й змяшанай авіяцыйнай дывізіі і 559-га авіяцыйнага палка 1-й змяшанай авіяцыйнай дывізіі 4-й арміі ВПС і СПА Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.

Ваенная разведка Украіны ўстанавіла асобы расійскіх лётчыкаў, адказных за бамбардаванне: капітан Елісееў Сяргей, капітан Звераў Дзмітрый, старэйшы лейтэнант Плотнікаў Радзіён, старэйшы лейтэнант Ігнацьеў Мікіта, старэйшы лейтэнант Сакаленка Максім, лейтэнант Перахрэст Вадзім. Усталёўваецца экіпаж яшчэ аднаго расійскага самалёта.

Крыніца: Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны/юл