Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Еўрапейскія прадстаўнікі далучацца да перамоваў па Украіне ў Абу-Дабі

08.11.2026 16:39
Францыя ўжо афіцыйна пацвердзіла свой удзел.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Asia Times

Еўрапейцы будуць удзельнічаць у перамовах па Украіне ў Абу-Дабі на наступным тыдні, заявіў міністр замежных спраў Францыі Жан-Ноэль Баро ў нядзелю.

— Еўрапейцы будуць добра прадстаўлены, Францыя прыедзе ў Абу-Дабі для ўдзелу ў гэтых перамовах, — заявіў Баро ў інтэрв'ю французскай радыёстанцыі RTL.

Ён пакуль не можа сказаць, хто будзе прадстаўляць Францыю ў гэтым выпадку, але Францыя дакладна там будзе, піша Reuters.

Спецыяльны пасланнік ЗША Стыў Уіткaф нядаўна заяўляў, што Вашынгтон збярэ дэлегацыі Украіны і Расіі ў Абу-Дабі 10-11 лістапада, каб абмеркаваць завяршэнне вайны Расіі супраць Украіны, пасляваенныя пагадненні аб бяспецы і дээскалацыю.

Раней Расія змяніла дэлегацыю для перамоваў у Абу-Дабі. З расійскага боку ў перамовах будуць удзельнічаць памочнік прэзідэнта Уладзімір Мядзінскі, начальнік Галоўнага ўпраўлення Генеральнага штаба (ГРУ) адмірал Ігар Касцюкоў, памочнік прэзідэнта Юрый Ушакоў, а таксама намеснікі міністра замежных спраў Міхаіл Галузін і Сяргей Рабкоў.

Перамовы, якія раней анансаваліся ў трохбаковым фармаце — з удзелам прадстаўнікоў Расіі, Украіны і Злучаных Штатаў, — пачнуцца ў аўторак і працягнуцца два дні.

УНІАН/IAR/нг