Найбуйнейшая па аб'ёмах здабычы расійская нафтавая кампанія «Роснефть» увяла абмежаванні на продаж паліва на сваіх аўтазаправачных станцыях ва ўсіх рэгіёнах Расіі. Абмежаванні ўступілі ў сілу пасля серыі ўкраінскіх удараў па нафтаперапрацоўчых заводах.
У залежнасці ад рэгіёну ў адны рукі дазволена прадаваць ад 30 да 50 літраў паліва.
30 кастрычніка Украіна аднавіла атакі на абʼекты паліўна-энергетычнага комплексу Расіі. Удары былі прыпыненыя прыкладна на два тыдні пасля патрабавання прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
всздымак ілюстрацыйны