Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пасля дзевяцімесячнага перапынку перамовы па Украіне вяртаюцца ў Абу-Дабі

10.11.2026 08:17
Перамовы ў Абу-Дабі былі перапыненыя ў лютым, калі пачалася вайна з Іранам. 
Славянск PAP/EPA/TOMMASO FUMAGALLI

Пасля шматмесячнага перапынку ў Абу-Дабі пачынаецца чарговы раўнд перамоваў паміж ЗША, Украінай і Расіяй аб спыненні вайны. Белы дом падкрэслівае, што трывалы мір залежыць ад таго, ці Расія будзе ўдзельнічаць у перамовах з добрымі намерамі.

Перамовы ў Абу-Дабі былі перапыненыя ў лютым, калі пачалася вайна з Іранам. Аднаўленне перамоваў з'яўляецца вынікам кастрычніцкіх сустрэч пасланцаў Дональда Трампа, Стыва Віткафа і Джарэда Кушнера, з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і Уладзімірам Пуціным. Паводле слоў Віткафа, перамовы будуць сканцэнтраваны на гарантыях бяспекі пасля заканчэння вайны, дээскалацыі і гуманітарных пытаннях. Высокапастаўлены чыноўнік Белага дома паведаміў журналістам, што ЗША папрасілі Расію пагадзіцца прадаставіць Украіне гарантыі, падобныя да артыкулаў чатыры і пяць Паўночнаатлантычнага дагавора. НАТА прапануе Украіне падобныя гарантыі. Паводле слоў чыноўніка, Украіна атрымае абарону, вельмі падобную да гарантый членства ў НАТА. Аднак канчатковае рашэнне адносна амерыканскіх гарантый прыме прэзідэнт Дональд Трамп.

Амерыканцы заяўляюць, што яны асцярожна аптымістычныя. Яны сцвярджаюць, што абодва бакі праявілі пэўную гнуткасць адносна Данецкай вобласці падчас канфідэнцыйных перамоваў. Аднак Пуцін даўно патрабуе, каб Украіна адмовілася ад членства ў НАТА і скараціла свае вайсковыя сілы. Эксперты сумняваюцца, што ён пагодзіцца на гарантыі, падобныя да гарантый Альянсу.

ав