Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЗША прапанавалі Расіі падрыхтаваць новы праект пагаднення аб бяспецы ў Еўропе

12.11.2026 10:02
Ён павінен улічваць не толькі патрабаванні Масквы, але і яе абавязацельствы па дээскалацыі канфлікту і гарантыі ненападу на еўрапейскія краіны ў будучыні.
  ()    ()            - (  ), 10  2026 .
Джарэд Кушнер (злева) і Стыў Уіткаф (справа) падчас каардынацыйнай сустрэчы перад трохбаковымі перамовамі паміж Расіяй і Украінай у Абу-Дабі (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты), 10 лістапада 2026 года.EPA/ALTAF QADRI / POOL Пастаўшчык: PAP/EPA

Амерыканскія пасланнікі Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер прапанавалі Расіі падрыхтаваць новы праект пагаднення аб еўрапейскай бяспецы. Ён павінен улічваць не толькі патрабаванні Масквы, але і яе абавязацельствы па дээскалацыі канфлікту і гарантыі ненападу на еўрапейскія краіны ў будучыні.

Пра гэта паведамляюць дзве крыніцы, знаёмыя з ходам перамоваў.

Паводле іх, расійскія прадстаўнікі заявілі, што Пуцін пачаў уварванне ва Украіну, паколькі тагачасны прэзідэнт ЗША Джо Байдэн не адказаў на ягоны ліст ад 2021 года, у якім былі выкладзеныя расійскія патрабаванні ў сферы бяспекі.

У адказ Кушнер і Уіткаф адзначылі, што з 2021 года сітуацыя ў свеце істотна змянілася. Яны таксама падкрэслілі, што для сур'ёзнага абмеркавання еўрапейскай бяспекі Масква павінна пагадзіцца на ўдзел прадстаўнікоў Еўропы ў будучых мірных перамовах. Дагэтуль Расія выступала супраць гэтага.

Вашынгтон разлічвае, што ўдзел еўрапейцаў дазволіць дасягнуць больш шырокага пагаднення аб бяспецы яшчэ да завяршэння вайны.

Як падкрэсліла крыніца, ЗША не будуць заключаць пагадненне з Расіяй без удзелу Украіны і Еўропы і не дадуць Маскве права вета ў пытаннях еўрапейскай бяспекі.

Украінская праўда/яс