У Маскве 13 лістапада ўзарвалі пазшляхавік Toyota Fortuner, які, паводле расійскіх Telegram-каналаў, належыць 72-гадоваму Сяргею Заваротнаму — былому прэс-сакратару і дарадцу ўкраінскага прэм'ера-здрадніка Мікалая Азарава, які ўцёк у РФ у 2014 годзе падчас Майдану.
Выбух адбыўся на Кіраваградскай вуліцы ў раёне Чартанава, калі аўтамабіль выязджаў з двара. Выбуховае прыстасаванне, імаверна, замацавалі пад днішчам з боку кіроўцы. Паводле неафіцыйных звестак, выбуховая хваля выкінула Заваротнага на дарогу. Яго шпіталізавалі ў цяжкім стане з аскепкавымі раненнямі.
Следчы камітэт Расіі распачаў крымінальную справу. Азараў заявіў, што правярае інфармацыю пра раненне былога супрацоўніка.
Заваротны апошнімі гадамі жыў у Расіі і распаўсюджваў крамлёўскую прапаганду пра Украіну, у тым ліку кіраваў рэсурсам «Антыфашыст».
Напярэдадні, 12 лістапада, пад Санкт-Пецярбургам на Колпінскай шашы ўзарвалі аўтамабіль расійскага палкоўніка, які, паводле СМІ, служыў у авіяцыі і супрацьпаветранай абароне. Вайсковец загінуў на месцы.
iar/эж