У ЗША разгараецца скандал вакол абмежаванняў спадарожнікавай сувязі Starshield, якія перашкаджаюць украінскім вайскоўцам перахопліваць расійскія беспілотнікі.
Адразу 105 кангрэсменаў ад абедзвюх партый запатрабавалі ад Белага дома і кампаніі SpaceX Ілана Маска цалкам аднавіць працу сістэмы. Як паведамляе «Голас Амерыкі», заканадаўцы таксама патрабуюць растлумачыць прычыны паўторнага ўвядзення абмежаванняў. Сенатары-дэмакрат Джын Шахін і рэспубліканец Том Ціліс заявілі:
— Абуральна, што ўсяго праз некалькі тыдняў пасля аднаўлення працы сэрвісу ўкраінскія афіцыйныя асобы зноў паведамляюць пра абмежаванні ў сістэме Starshield, што падрывае здольнасць Украіны перахопліваць расійскія беспілотнікі ўздоўж усёй лініі фронту».
Амерыканскія сенатары запатрабавалі расследавання і перадачы Кангрэсу кантрактаў ды перапіскі, каб высветліць, хто санкцыянаваў абмежаванні.
Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што праблемы са спадарожнікавай сувяззю назіраюцца таксама на акупаваных тэрыторыях. Паводле яго, запаволенне сістэмы працягваецца ўжо некалькі дзён.
iar/эж