Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЕС прыняў чарговы пакет санкцый супраць Расіі

16.11.2026 14:00
На гэты раз у чорны спіс былі ўнесеныя 113 асоб, кампаній і ўстаноў.
Сцяг ЕСRalph/pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўрапейскі Саюз ухваліў пашырэнне санкцый супраць Расіі. Санкцыйныя меры прадугледжваюць даданне ў чорны спіс яшчэ 113 асоб, кампаній і ўстаноў, забарону на ўезд у ЕС і замарожванне актываў. У спісе на дадзены момант больш за 4 500 запісаў.

Найбуйнейшай групай, на якую распаўсюджваюцца найноўшыя санкцыі ЕС, з'яўляюцца камерцыйныя і рэгіянальныя банкі і плацежныя ўстановы, якія фінансуюць расійскі ваенна-прамысловы комплекс.

ЕС таксама нацэліўся на нафтавы сектар, які зʼяўляецца значнай крыніцай даходу для Расіі. Санкцыі фактычна накіраваны на ўвесь ланцужок гандлю нафтай, ад нафтавых кампаній, якія здабываюць нафту, праз нафтаперапрацоўчыя заводы і кампаніі, якія гандлююць нафтай, да суднаходных кампаній, якія яе перавозяць.

Санкцыі таксама накіраваныя супраць замежных кампаній, якія гандлююць расійскай нафтай і дзейнічаюць у Абʼяднаных Арабскіх Эміратах, на Сейшэльскіх астравох, у Ганконгу і Сінгапуры. У чорны спіс былі ўнесеныя ўладальнікі кампаній нафтавага і энергетычнага сектараў, у тым ліку ценявых кампаній, а таксама вядомыя расійскія алігархі, у тым ліку тыя, хто працуе на найбуйнейшай расійскай анлайн-платформе гандлю.

Сёння міністры замежных спраў ЕС таксама ўхвалілі санкцыі за гібрыдную дзейнасць Расіі. Яны ахопліваюць 30 фізічных асоб і адну кампанію і ў першую чаргу накіраваны на ўдзельнікаў расійскіх дэзінфармацыйных аперацый, ад арганізатараў прапагандысцкіх кампаній і аўтараў ілжывай інфармацыі да журналістаў расійскіх дзяржаўных СМІ і ваенных блогераў.

ЕС увёў таксама санкцыі супраць адной хакерскай групы за кіберзлачынную дзейнасць.

IAR/аз