Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украінскія вайскоўцы маглі выкарыстаць альтэрнатыву Starlink падчас атакі на Крымскі мост

18.11.2026 11:38
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, для каардынацыі ўдараў ракетамі і беспілотнікамі Украіна магла скарыстацца ізраільскай сістэмай спадарожнікавай сувязі HiSKY.
  :
Від з дрона: відаць дым і выбухі на Крымскім мосце ў Керчанскім пралівеCлужба бяспекі Украіны

У аўторак, 17 лістапада, у выніку ўкраінскіх удараў абрынулася частка аўтамабільнага моста, які злучае акупаваны Крым з Расіяй.

Ужо некалькі дзён украінскія вайскоўцы ў прыфрантавых раёнах не могуць карыстацца амерыканскай сістэмай Starlink ваеннага прызначэння. Абмежаванні закранулі і раён Керчанскага праліва, дзе знаходзіцца Крымскі мост.

На думку экспертаў, без спадарожнікавай сувязі скаардынаваць атаку з выкарыстаннем беспілотнікаў і ракет «Фламінга» і «Нептун» было б практычна немагчыма.

Як паведамляе ўкраінскі партал Babel са спасылкай на экспертаў і неафіцыйныя выказванні вайскоўцаў, украінская армія магла выкарыстаць ізраільскую сістэму HiSKY для перадачы даных. Выданне нагадвае, што яшчэ ў жніўні расійскі бок паведамляў пра выяўленне элементаў гэтай сістэмы ва ўкраінскіх беспілотніках.

Афіцыйнага пацвярджэння выкарыстання HiSKY падчас атакі на Крымскі мост пакуль няма.

IAR/яс