У аўторак, 17 лістапада, у выніку ўкраінскіх удараў абрынулася частка аўтамабільнага моста, які злучае акупаваны Крым з Расіяй.
Ужо некалькі дзён украінскія вайскоўцы ў прыфрантавых раёнах не могуць карыстацца амерыканскай сістэмай Starlink ваеннага прызначэння. Абмежаванні закранулі і раён Керчанскага праліва, дзе знаходзіцца Крымскі мост.
На думку экспертаў, без спадарожнікавай сувязі скаардынаваць атаку з выкарыстаннем беспілотнікаў і ракет «Фламінга» і «Нептун» было б практычна немагчыма.
Як паведамляе ўкраінскі партал Babel са спасылкай на экспертаў і неафіцыйныя выказванні вайскоўцаў, украінская армія магла выкарыстаць ізраільскую сістэму HiSKY для перадачы даных. Выданне нагадвае, што яшчэ ў жніўні расійскі бок паведамляў пра выяўленне элементаў гэтай сістэмы ва ўкраінскіх беспілотніках.
Афіцыйнага пацвярджэння выкарыстання HiSKY падчас атакі на Крымскі мост пакуль няма.
IAR/яс