Беларуская Служба

Наступныя 4 тыдні вырашаць ход вайны ва Украіне

22.04.2022 18:28
Меркаваннем Пентагону, армія Украіны можа не толькі спыніць прасоўванне Расіі, але і адкінуць расейскіх вайскоўцаў назад.
Trwa dozbrajanie Ukrainy
Trwa dozbrajanie UkrainyShutterstock/Kutsenko Volodymyr

Наступны месяц не толькі вырашыць ход расійска-ўкраінскай вайны, але і стане вырашальным для сусветнай геапалітыкі. Аб гэтым напісалі адразу некалькі ўплывовых заходніх выданняў, пра што паведамляе агенцтва УНІАН.

У прыватнасці, New York Times піша, што ў Вашынгтоне спяшаюцца даць Украіне як мага больш зброі, асабліва дальнабойнай артылерыі і радараў, каб адбіць атаку Расіі на Данбасе.

Калі ўкраінскія вайскоўцы спыняць прасоўванне Расіі на Данбасе, Пуцін паўстане перад выбарам: прыцягнуць больш рэсурсу для працяглай на гады вайны або пагадзіцца на мірныя перамовы.

Першы варыянт можа азначаць агульную мабілізацыю ў Расіі і быць "палітычна рызыкоўным" для прэзідэнта Расіі. Пентагон верыць, што пры наяўнасці правільнай зброі і захаванні высокага маральнага духу ўкраінскіх вайскоўцаў армія Украіны можа не толькі спыніць прасоўванне Расіі, але і адкінуць расейскіх вайскоўцаў назад.

нг