Беларуская Служба

Адна з ахвяр не дажыла 2 дзён да дня нараджэння: падрабязнасці расійскай атакі на Кіеў

07.05.2025 12:59
На гэты момант пасля атакі дронаў на Кіеў ёсць дзве смяротныя ахвяры і шасцёра пацярпелых.
 7.05.2025
Кіеў 7.05.2025 пасля атакі расійскіх дронаўДСНС Кіева

Жанчына, якая загінула ў Кіеве ў выніку расійскага налёту дронаў, не дажыла два дні да свайго дня нараджэння.

Пра гэта ў сваім Telegram-канале паведаміў начальнік Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі Цімур Ткачэнка.

«У выніку атакі расійскіх дронаў сёння ў Шаўчэнкаўскім раёне загінулі маці і сын - 1960 і 1997 года нараджэння. Загінулая жанчына не дажыла двух дзён да свайго дня нараджэння», - напісаў ён.

Іншы дрон прыцэльна ўдарыў па доме ў Святошынскім раёне. «Там ужо пацверджана 6 пацярпелых, з іх чацвёра - дзеці», - паведаміў Ткачэнка. Ён зазначыў, што ў адной з кватэр раненні атрымалі брат з сястрой і іх бацька. Яны былі шпіталізаваны.

«Агулам пакуль пасля дронавага налёту 2 загінулых, 6 пацярпелых. Сярод пацярпелых чацвёра - дзяцей, з іх трое - шпіталізаваныя. Двум пацярпелым (дзіця 14 гадоў і жанчына 47 гадоў) дапамогу аказалі на месцы», - паведаміў Ткачэнка.

Ткачэнка адзначыў, што цяпер на ўсіх лакацыях працягваюцца працы па ліквідацыі наступстваў расійскага нападу. «Тым часам у наваколлях сталіцы зноў варожыя дроны», - напісаў ён.

unian.ua/яс