Беларуская Служба

Пачаўся працэс падачы заявак для кампаній, зацікаўленых у аднаўленні Украіны

08.05.2025 11:45
Польскія кампаніі, зацікаўленыя ва ўдзеле ў аднаўленні Украіны, могуць падаць заяўку на льготныя крэдыты. Бюджэт праграмы складае 250 мільёнаў злотых.
Ілюстрацыйнае фотаQubes Pictures from Pixabay/CC0

Заяўкі можна падаваць чатыром фінансавым партнёрам, з якімі Bank Gospodarstwa Krajowego падпісаў пагадненні. Гэта: Bank Ochrony Środowiska, Towarzystwo Inwestycji Społeczno-Ekonomicznych, Lublin Foundation Development і Biłgoraj Regional Agency – паведаміў Павел Жэброўскі з прэс-службы BGK.

Максімальная сума крэдыту складае 10 мільёнаў злотых, працэнтная стаўка — 2%, а тэрмін пагашэння — 10 гадоў. Для некаторых галін прамысловасці і інвестыцый прадугледжаны дадатковыя прэферэнцыі. Напрыклад, на іх могуць разлічваць кампаніі з медыцынскай галіны.

Набор будзе працягвацца пакуль не вычарпаюцца прызначаныя сродкі, а заяўкі будуць разглядацца ў парадку іх паступлення.

Крэдытныя сродкі будуць выкарыстаны для фінансавання такіх мерапрыемстваў, як: падтрымка экспарту і імпарту прадукцыі і паслуг у/з Украіны, арганізацыя транспарту, складскога захоўвання і лагістыкі, звязаных з дастаўкай тавараў і паслуг насельніцтву.

ПР/юл