Сведкі, на якіх спасылаецца агенцтва Reuters, чулі выбухі. Раней жыхароў сталіцы папярэдзілі аб атацы беспілотнікаў.
Украінскія ўлады паведамляюць, што ранняй раніцай расіяне атакавалі Кіеўскую вобласць з дапамогай беспілотнікаў. У рэгіёне дзейнічалі войскі супрацьпаветранай абароны, якія збілі некалькі цэляў. Аб'екты крытычна важнай інфраструктуры былі абаронены ад удараў. У выніку атакі расійскіх беспілотнікаў былі разбурэнні ў двух раёнах Кіева, адзін мірны жыхар атрымаў раненні.
Напад адбыўся праз некалькі гадзін пасля таго, як расійскі дыктатар прапанаваў украінскаму боку прамыя перамовы. Пра гэта Уладзімір Пуцін заявіў у спецыяльнай прамове, з якой ён выступіў неўзабаве пасля поўначы.
Перамовы павінны пачацца 15 мая ў Стамбуле.
ПР/юл