Беларуская Служба

Бразільскі прэзідэнт пераконвае Пуціна паехаць на перамовы з Украінай

14.05.2025 15:12
Прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва заявіў, што папросіць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна прыняць удзел у перамовах з Украінай, запланаваных на 15 мая ў Турцыі.
Прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да СілваEPA/TINGSHU WANG / POOL Dostawca: PAP/EPA.

Пра гэта паведамілі CNN і Kyiv Post. Гэта адбудзецца падчас візіту Лулы да Сільва, які плануе спыніцца ў Маскве па дарозе назад у Бразілію пасля завяршэння рэгіянальнага форуму ў Кітаі.

На прэс-канферэнцыі ў Пекіне 14 мая прэзідэнт Бразіліі заявіў, што паспрабуе пагаварыць з Пуціным пра яго ўдзел у перамовах з Украінай.

«Калі я спынюся ў Маскве, я паспрабую пагаварыць з Пуціным. Мне нічога не каштуе сказаць: «Гэй, таварыш Пуцін, едзь у Стамбул і заключы здзелку», — сказаў Лула.

Перад гэтым міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга заклікаў Бразілію выкарыстаць свой уплыў на Расію і забяспечыць адбыццё сустрэчы Пуціна і Зяленскага.

Перамовы з Украінай у Турцыі запрапанаваў аднавіць прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, яны маюць адбыцца «без якіх-небудзь папярэдніх умоў» у Стамбуле 15 мая.

ПР/юл