Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не будзе ніякага прагрэсу па Украіне, пакуль ён не сустрэнецца з расійскім лідарам.
«Нічога не адбудзецца, пакуль мы з Пуціным не сустрэнемся», — сказаў Трамп журналістам на борце прэзідэнцкага самалёта перад пасадкай у Дубаі.
Прэзідэнт запэўніў, што не здзіўлены адсутнасцю Уладзіміра Пуціна ў Турцыі. Паводле яго слоў, Пуцін прыедзе на перамовы толькі ў тым выпадку, калі там будзе і Трамп.
Раней прэзідэнт ЗША не выключыў, што адправіцца ў Турцыю ў пятніцу, калі будзе прагрэс у перамовах паміж Украінай і Расіяй.
«Думаў туды паехаць. Калі б нешта здарылася, паехаў бы ў пятніцу, калі б гэта было апраўдана», -сказаў Трамп.
Адсутнасць Пуціна на ўкраінска-расійскіх перамовах, запланаваных на чацвер у Турцыі, аслабіла перспектывы мірных перамоваў, адзначае Reuters.
PAP/яс