Першы з 49 абяцаных танкаў M1A1 Abrams ужо адпраўлены марскім шляхам у Еўропу, яны будуць дастаўлены на лагістычную базу ў Польшчы, адкуль затым накіруюцца на ўсход Украіны.
Рашэнне аб перадачы гэтых танкаў было прынята ўрадам Аўстраліі яшчэ ў кастрычніку 2024 года. Аднак пастаўка была адкладзеная з-за неабходнасці ўзгаднення з правіламі ЗША аб кантролі за экспартам узбраенняў (ITAR). Вашынгтон урэшце зацвердзіў перадачу.
Перадача 49 танкаў M1A1 Abrams — гэта яшчэ адзін значны крок у рамках міжнароднай падтрымкі Украіны. Раней, восенню 2023 года, ЗША ўжо перадалі Украіне 31 танк гэтага тыпу.
У нядзелю, падчас афіцыйнага візіту ў Ватыкан на інаўгурацыю новага Папы Льва XIV, прэм’ер-міністр Аўстраліі Энтані Альбаніз сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Падчас сустрэчы аўстралійскі лідар пацвердзіў далейшую дыпламатычную і санкцыйную падтрымку супраць расійскай агрэсіі.
Падчас візіту ў Ватыкан аўстралійскі прэм’ер таксама абмеркаваў з кіраўніцай Еўрапейскай камісіі Урсулай фон дэр Ляен магчымасці паглыблення абароннага супрацоўніцтва паміж Аўстраліяй і Еўрасаюзам. Размова ішла, у тым ліку, пра кібербяспеку і перспектыву правядзення сумесных ваенных вучэнняў.
PAP/эж