Спаборніцтвы беспілотных лятальных апаратаў могуць быць адным з важнейшых элементаў сістэмы падрыхтоўкі ваенных пілотаў. Гэта даказалі ўкраінцы, зладзіўшы турнір для аператараў беспілотнікаў, якія раней прадэманстравалі найбольшую эфектыўнасць у барацьбе з расійскім агрэсарам – чытаем на сайце Defence24.
Спаборніцтвы «Дзікія дроны» прайшлі пад Кіевам. У іх прынялі ўдзел лепшыя пілоты беспілотнікаў з баявых частак і навучальных цэнтраў Арміі абароны Украіны. Назіралася своеасаблівае саперніцтва паміж інструктарамі і іх нядаўнімі вучнямі, якія цяпер эфектыўна дзейнічаюць на фронце.
«Дзікія дроны» — гэта грамадская ініцыятыва баявых падраздзяленняў, якія выкарыстоўваюць беспілотныя лятальныя апараты. Аднак турнір атрымаў поўную падтрымку з боку Узброеных сіл Украіны, бо лічыцца, што ён «дапамагае развіццю прафесійнага ўзаемадзеяння паміж гэтымі падраздзяленнямі і забяспечвае практычную падрыхтоўку экіпажаў». Спартыўная супольнасць таксама дапамагла з арганізацыяй, зрабіўшы ўсё мерапрыемства «нечым большым, чым проста відовішчным спаборніцтвам».
Турнір «Дзікія дроны» адбыўся і дзякуючы падтрымцы кампаній, якія таксама зацікаўлены ў рэкламе сваіх рашэнняў. Гэта зразумела, калі ўлічыць вялікую колькасць беспілотнікаў, якія ўводзяцца ва ўзброеныя сілы Украіны. Аднак такіх сістэм у адзінках усё яшчэ занадта мала. Арганізатары спадзяюцца, што такія мерапрыемствы павысяць цікавасць моладзі да службы ў войску — па спецыяльнасці аператар беспілотных сістэм. Гэта таксама можа прывесці да ўвядзення спецыяльнага прадмета ў сярэдніх школах, тым больш што турнір «Дзікія дроны» не абавязкова павінен быць выключна ваенным.
нг