У суботу, 24 траўня, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў пра вяртанне з расійскага палону яшчэ 307 украінскіх абаронцаў.
«Гэта другі дзень абмену ў фармаце 1000 на 1000, пра які была дасягнута дамоўленасць у Турцыі. Толькі за гэтыя два дні ўжо вярнулі 697 чалавек. Чакаем працягу заўтра», — заявіў кіраўнік украінскай дзяржавы.
Сярод вызваленых — вайскоўцы Узброеных сіл Украіны, Дзяржаўнай памежнай службы і Нацыянальнай гвардыі.
эж