Службе бяспекі Украіны падчас аперацыі «Павуцінне» ўдалося паразіць 41 расійскі самалёт. Пры гэтым палову з іх вораг ужо ніколі не адновіць, паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на брыфінгу. Пра гэта інфармуе РБК-Украіна.
Зяленскі таксама сказаў, што сёння закрытым указам узнагародзіў афіцэраў СБУ, якія былі задзейнічаныя падчас аперацыі «Павуцінне».
Нагадаем, 1 чэрвеня супрацоўнікі СБУ правялі аперацыю па знішчэнні расійскіх стратэгічных бамбавікоў, якія вораг выкарыстоўвае для ўдараў па ўкраінскай тэрыторыі.
Аэрадромы ў розных частках Расіі атакавалі дроны. Іх запускалі наўпрост з тэрыторыі Расіі – беспілотнікі схавалі ў мабільных драўляных доміках, якія перавозілі фуры.
СБУ паведаміла, што ў ходзе аперацыі ўдалося паразіць трэць расійскай стратэгічнай авіяцыі.
вс