Беларуская Служба

У Беларусь прыбыла першая калона аўто з целамі загінулых для абмену паміж Украінай і Расіяй

07.06.2025 21:10
Расіяне прывезлі ў Беларусь целы загінулых украінскіх вайскоўцаў. Гэта першая калона аўтамабіляў з целамі з чатырох запланаваных абменаў у рамках дамовы 6 тысяч на 6 тысяч целаў загінулых паміж Расіяй і Украінай.
            ,  2024 .
Прадстаўнікі Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа правяраюць мяшкі з парэшткамі вайскоўцаў падчас абмену целамі, жнівень 2024 года.AFP

Абмен адбудзецца на тэрыторыі Беларусі на адным з памежных пераходаў. Ранейшыя абмены адбываліся на памежным пераходзе Новыя Ярылавічы на мяжы паміж Гомельскай вобласцю Беларусі і Чарнігаўскай вобласцю Украіны.

Андрэй Юсаў з ваеннай разведкі Украіны (ГУР) заявіў, што «час пачатку рэпатрыяцыйных дзеянняў (цел забітых вайскоўцаў) быў узгоднены яшчэ ў аўторак з упаўнаважаным Міністэрства аховы здароўя дзяржавы-агрэсара (Расіі) і згодна з планам павінны пачацца на наступным тыдні».

Раней расійскія медыя апублікавалі запісы з заявай кіраўніка расійскай дэлегацыі на перамовах у Стамбуле Уладзіміра Мядзінскага, які абвясціў, што Расія ўжо даставіла першую партыю цел на месца абмену. Расіяне абвінавацілі ўкраінцаў у тым, што тыя «нечакана» перанеслі тэрмін абмену.

«Сённяшнія заявы расійскага боку не адпавядаюць рэчаіснасці і ранейшым дамоўленасцям – ні ў справе абмену палоннымі, ні ў справе рэпатрыяцыі цел», – адказалі ў Каардынацыйным штабе Украіны. У заяве адзначалася, што Украіна перадала спісы для абмену, складзеныя ў адпаведнасці з дакладна акрэсленымі катэгорыямі, узгодненымі падчас размоў у Стамбуле: цяжка параненыя, цяжка хворыя, паводле формулы «усе за ўсіх», а таксама маладыя вайскоўцы.

«У справе рэпатрыяцыі цел – сапраўды дасягнута дамоўленасць. Тэрмін не быў узгоднены. Аднак замест паслядоўнага ўкаранення ўзгодненага алгарытму расійскі бок распачаў аднабаковыя дзеянні, якія не былі ўзгоднены ў рамках сумеснага працэсу», – абвясцілі ў Каардынацыйным штабе Украіны ў афіцыйным паведамленні.

PAP/вх