Беларуская Служба

Германія не перадасць Украіне ракеты TAURUS 

13.06.2025 15:37
 Аднак замест TAURUS, паводле Пісторыуса, Германія рыхтуе дадатковы пакет дапамогі на 1,9 млрд еўра — да ўжо выдзеленых 7 млрд.
   . , , 12  2025 .
Міністр абароны ФРГ Б. Пісторыус, Кіеў, 12 чэрвеня 2025 г. PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Нямецкі міністр абароны Борыс Пісторыус падчас візіту ў Кіеў 12 чэрвеня заявіў, што ўрад ФРГ не разглядае магчымасць перадачы Украіне крылатых ракет TAURUS, далёкасць якіх перавышае 500 км. «Калі вы пытаецеся, ці абмяркоўваем мы гэта — адказ: не», — сказаў няіецкі палітык журналістам.

Украіна ўжо даўно дабіваецца атрымання гэтых ракет, якія дазволілі б наносіць удары па цэлях углыб Расіі. Аднак замест TAURUS, паводле Пісторыуса, Германія рыхтуе дадатковы пакет дапамогі на 1,9 млрд еўра — да ўжо выдзеленых 7 млрд. Частка сродкаў пойдзе на закупку дальнабойных узбраенняў, якія будуць вырабляцца на тэрыторыі Украіны.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адзначыў, што Кіеў чакае новых паставак ЗРК IRIS-T і паглыблення супрацоўніцтва ў абароннай прамысловасці, у тым ліку стварэння сумесных прадпрыемстваў.

Борыс Пісторыус таксама пацвердзіў: будучыня Украіны — у НАТА. Папярэднія рашэнні альянсу пра рух Украіны ў яго бок застаюцца ў сіле.

IAR/DW/эж