У нядзелю ва Украіну вернутыя целы яшчэ 1200 салдат, якія загінулі ў вайне з Расіяй, паведаміў Каардынацыйны штаб па справах ваеннапалонных у Кіеве. Дамоўленасць пра абмен целамі была дасягнута падчас украінска-расійскіх перамоваў у Турцыі.
Украінскі бок паведаміў, што праваахоўныя органы сумесна з Міністэрствам унутраных спраў правядуць падрабязныя экспертызы, якія дазволяць ідэнтыфікаваць целы. Улады Кіева выказалі падзяку Міжнароднаму камітэту Чырвонага Крыжа за падтрымку ў пошуку парэшткаў загінулых салдат.
У пятніцу ва Украіну былі вернутыя целы 1200 салдат, якія загінулі ў вайне з Расіяй, а ў сераду - яшчэ 1212 салдат.
Абмен ваеннапалоннымі і целамі загінулых быў дасягнуты 2 чэрвеня ў Стамбуле падчас другога раўнда ўкраінска-расійскіх перамоваў. Бакі дамовіліся абмяняць усіх цяжкахворых ваеннапалонных і палонных вайскоўцаў ва ўзросце да 25 гадоў, а таксама абмяняць целы загінулых салдат па формуле 6 тысяч на 6 тысяч.
ав