Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі прызначыў новага камандуючага Сухапутнымі войскамі

19.06.2025 20:08
Да прызначэння на пасаду камандуючага Генадзь Шапавалаў быў прадстаўніком Украіны ў структурах НАТА ў Германіі.
Брыгадны генерал Генадзь Шапавалаў крыніца: facebook.com/OperationalCommandSouth

Замест звольненага ў пачатку чэрвеня Міхаіла Драпатага новым камандуючым Сухапутнымі войскамі Узброеных сіл Украіны прызначаны брыгадны генерал Генадзь Шапавалаў. Адпаведны ўказ прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага ад 19 чэрвеня апублікаваны на сайце кіраўніка дзяржавы.

Да прызначэння на пасаду камандуючага Шапавалаў быў прадстаўніком Украіны ў структурах НАТА ў Германіі, а да лютага 2025 года – камандуючым войскамі аператыўнага камандавання «Поўдзень».

Пасля расійскага ракетнага ўдару 1 чэрвеня па навучальным цэнтры Узброеных сіл у адстаўку падаў камандуючы Сухапутных сіл генерал-маёр Міхаіл Драпаты.

вс