Беларуская Служба

Украінскія ўлады кожны дзень эвакуююць мірных жыхароў з прыфрантавых раёнаў

20.06.2025 14:24
Жыхары ўсходніх рэгіёнаў Украіны па-ранейшаму падвяргаюцца ўдарам расійскіх бомбаў, ракет, артылерыйскіх снарадаў і беспілотнікаў.
  4  ,     ,            ,       ()
Як мінімум 4 чалавекі пацярпелі, у тым ліку двое падлеткаў, у выніку начной атакі расійскіх ударных беспілотнікаў на Харкаў і яго прыгарады, паведамляе Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях (ДСНС) EPA/SERGEY KOZLOV Dostawca: PAP/EPA.

Кожны дзень улады вывозяць ад некалькіх дзясяткаў да больш чым сотні чалавек. Жыхары ўсходніх рэгіёнаў Украіны па-ранейшаму падвяргаюцца ўдарам расійскіх бомбаў, ракет, артылерыйскіх снарадаў і беспілотнікаў.

Нягледзячы на ​​пастаянную пагрозу, многім мірным жыхарам цяжка пакінуць свае дамы.

Толькі за апошнія суткі ў выніку больш чым 30 абстрэлаў расійскімі войскамі прыфрантавых населеных пунктаў у Данецкай вобласці адзін мірны жыхар загінуў, трое атрымалі раненні.

У іншым раёне — у Сумскай вобласьці — з учорашняга дня расіяне больш за 70 разоў абстралялі прыфрантавыя мясцовасці. Штодня ўлады эвакуююць адтуль дзясяткі людзей.

Ноччу аб'ектам атакі стаў суседні з Сумамі Харкаў. Мірнае насельніцтва ўсё яшчэ пакідае горад. Аднак не ўсе могуць.

Жыхарка другога па велічыні ўкраінскага горада спадарыня Вольга ў інтэрв'ю Польскаму радыё сказала, што яна не мае  як і не можа ехаць, бо даглядае цяжка хворага чалавека. Як яна адзначыла, каб з'ехаць, трэба мець грошы на арэнду кватэры, а таксама трэба знайсці новую працу на новым месцы. І гэта ёй не пад сілу.

У чэрвені расіяне таксама актывізавалі атакі на ўкраінскія гарады ў глыбіні краіны. У аўторак ад удараў з выкарыстаннем беспілотнікаў і ракет у Кіеве загінулі 28 чалавек, 140 атрымалі раненні.

IAR/яс