Беларуская Служба

Украіна і Рада Еўропы ствараюць спецыяльны трыбунал для расследавання злачынства агрэсіі Расіі

26.06.2025 13:02
Трыбунал будзе расследаваць дзеянні вышэйшага палітычнага і ваеннага кіраўніцтва Расіі, адказнага за поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну.
          , , 25  2025 .
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і генеральны сакратар Рады Еўропы Ален Берсэ, Страсбург, 25 чэрвеня 2025 г. Фота: https://x.com/alain_berset

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і генеральны сакратар Рады Еўропы Ален Берсэ 25 чэрвеня ў Страсбургу падпісалі дамову аб стварэнні Спецыяльнага міжнароднага трыбуналу для расследавання злачынства агрэсіі супраць Украіны. Цырымонія адбылася падчас першага візіту прэзідэнта Зяленскага ў штаб-кватэру Рады Еўропы.

Гэты трыбунал — першы ў гісторыі, які будзе функцыянаваць у межах Рады Еўропы і займацца расследаваннем фактаў прымянення сілы ў парушэнне Статута ААН. «Бяспека Еўропы павінна грунтавацца не на маўчанні ці беспакаранасці, а на праве, прынцыпах і дзеянні», — заявіў Берсэ.

Трыбунал будзе расследаваць дзеянні вышэйшага палітычнага і ваеннага кіраўніцтва Расіі, адказнага за поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну. Паводле дамовы, ён будзе мець права весці разгляд нават у адсутнасць абвінавачаных. Прэзідэнт Украіны падзякаваў Радзе Еўропы і падкрэсліў, што «справядлівасць патрабуе часу, але мае перамагчы».

Неўзабаве пачнуцца перамовы аб пашыранай частковай дамове, каб як мага больш краін маглі далучыцца і падтрымаць працу Трыбуналу. Паводле Financial Times, ужо сабрана больш за 34 тыс. дакументаў, што пацвярджаюць ваенныя злачынствы — уключна з забойствамі, катаваннямі, сексуальным гвалтам і прымусовым перасяленнем.

PAP/э