Беларуская Служба

Два чалавекі загінулі ў выніку расійскага ўдару па Адэсе

28.06.2025 08:21
Мясцовыя ўлады паведамляюць, што сярод параненых двое дзяцей.
 ,
Расійскі беспілотнік, які выкарыстоўваўся Расіяй падчас баявых дзеянняў ва Украіне EPA/MYKOLA TYS 89473 Dostawca: PAP/EPA.

Два чалавекі загінулі і прынамсі шэсць атрымалі раненні ў выніку начнога ўдару расійскага беспілотніка па Адэсе. Мясцовыя ўлады паведамляюць, што сярод параненых двое дзяцей.

Цэллю ўдару быў 20-павярховы жылы дом. У выніку ўдару пачаўся пажар на трох паверхах. Ратавальнікі знайшлі целы сямейнай пары пад заваламі пасля таго, як беспілотнік ударыў па іх кватэры, паведаміў мэр Адэсы Генадзь Труханаў.

Паводле інфармацыі абласной адміністрацыі, яшчэ шэсць чалавек пацярпелі: чацвёра дарослых і двое дзяцей (сямі і трох гадоў).

ПР/юл