Расійскія войскі нанеслі начныя авіяўдары па цэлях ва Украіне з выкарыстаннем беспілотнікаў, ракет і стратэгічных самалётаў, у тым ліку самалётаў Ту-95МС і МіГ-31К. Украінскія ўлады абвясцілі папярэджанне аб нападах на большай частцы краіны, паведамляе сайт «Украінская праўда».
Усю ноч у сталіцы Украіны Кіеве былі чутныя гукі ўкраінскіх зенітных сістэм. Выбухі таксама былі зафіксаваны ў буйных гарадах на ўсходзе — Харкаве і Дняпры, а таксама ў Львове.
Паводле звестак ваенных назіральнікаў, большасць расійскіх баявых беспілотнікаў ляцелі на захад. Уначы расіяне таксама нанеслі ракетныя ўдары са стратэгічных бамбавікоў і ваенных караблёў.
PAP/юл