Рэспубліканскі сенатар Ліндсі Грэм заявіў у эфіры тэлеканала ABC News, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп «хоча пачаць працу над законам», які прадугледжвае санкцыі супраць Расіі і яе гандлёвых партнёраў.
Ліндсі Грэм разам з дэмакратам Рычардам Блументалем, з’яўляецца аўтарам адпаведнага законапраекта. Паводле Грэма, дакумент прадугледжвае 500-працэнтныя мытныя тарыфы на тавары краін, якія працягваюць закупляць прадукцыю ў Расіі і не аказваюць дапамогі Украіне.
У законапраект таксама плануецца ўнесці папраўкі, што дазволяць вызваліць ад санкцый краіны, якія падтрымліваюць Украіну. Гэта, у прыватнасці, можа датычыцца еўрапейскіх дзяржаў, што яшчэ імпартуюць расійскую нафту і газ.
«Індыя і Кітай закупляюць каля 70% расійскай нафты, падтрымліваючы тым самым ваенную машыну Пуціна», — заявіў Грэм, адзначыўшы, што Трамп упершыню асабіста выказаў падтрымку ініцыятыве падчас сумеснай гульні ў гольф. «Мы дамо яму інструмент, якога ён цяпер не мае», — дадаў сенатар.
Паводле СМІ, галасаванне ў Сенаце чакаецца не раней за ліпень, бо закон яшчэ не атрымаў «зялёнае святло» ад Трампа. Закон прадугледжвае санкцыі супраць расійскага банкаўскага і энергетычнага сектараў.
PAP/эж