Беларуская Служба

Сілы спецыяльных аперацый Украіны атакавалі расійскі аэрадром у Барысаглебску

05.07.2025 15:03
Генштаб УСУ падкрэсліў, што такія аперацыі з’яўляюцца часткай стратэгіі па абмежаванні здольнасці Расіі наносіць удары па грамадзянскай інфраструктуры Украіны і спробай прымусіць Крэмль спыніць узброеную агрэсію.
Сілы спецыяльных аперацый Украіны атакавалі расійскі аэрадром у Барысаглебску Фота: https://t.me/GeneralStaffZSU

Украінскія сілы спецыяльных аперацый нанеслі ўдар па ваенным аэрадроме ў горадзе Барысаглебск Варонежскай вобласці Расіі, дзе базуюцца самалёты Су-34, Су-35С і Су-30СМ. Пра гэта раніцай у суботу паведаміў Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны.

Паводле паведамлення, у выніку атакі было знішчана некалькі важных ваенных аб’ектаў: «Удары прыпалі па месцы базіравання расійскіх самалётаў. Знішчаны склад з кіруемымі авіябомбамі, вучэбна-баявое паветранае судна і, імаверна, іншыя адзінкі тэхнікі. Вынікі ўдараў удакладняюцца».

Генштаб УСУ падкрэсліў, што такія аперацыі з’яўляюцца часткай стратэгіі па абмежаванні здольнасці Расіі наносіць удары па грамадзянскай інфраструктуры Украіны і спробай прымусіць Крэмль спыніць узброеную агрэсію.

Незалежны расійскі ТГ-канал «Астра» паведаміў, што напад на аэрадром адбыўся яшчэ ў ноч на 1 чэрвеня. Там знаходзіцца Барысаглебскі навучальны авіяцыйны цэнтр імя Чкалава. Паводле журналістаў, у выніку ўдару загінулі двое расійскіх вайскоўцаў, але рэгіянальныя ўлады ўтаілі як сам факт атакі, так і гібель асабовага складу.

PAP/эж