Беларуская Служба

ЗША аднавілі пастаўкі боепрыпасаў ва Украіну

10.07.2025 12:05
Пастаўкі тысяч ракет і боепрыпасаў былі спынены тыдзень таму Пентагонам.
Дональ ТрампEPA/WILL OLIVER / POOL Dostawca: PAP/EPA.

Адміністрацыя Трампа аднавіла пастаўкі некаторых відаў зброі ва Украіну.

Незразумела, ці распаўсюджваецца аднаўленне паставак на ўсе віды боепрыпасаў.

На мінулым тыдні міністр абароны ЗША Піт Хегсет загадаў спыніць пастаўкі ва Украіну ракет «Пэтрыёт», 155-міліметровых снарадаў, гаўбічных снарадаў, высокадакладных кіраваных ракет GMLRS і ракет класа «зямля-паветра» Stinger. Частка боепрыпасаў ужо знаходзілася ў Польшчы і накіроўвалася ва Украіну.

Прэзідэнт Дональд Трамп заявіў, што не ведаў пра прыпыненне. Аднак Пентагон запэўніў, што рашэнне было прынята пасля кансультацыі з Белым домам.

Учора Дональд Трамп супярэчліва заяўляў.

«Я б ведаў, калі б такое рашэнне было прынята. Я быў бы першым. Я б выдаў такі загад, але я пакуль гэтага не зрабіў», — сказаў прэзідэнт.

Паводле неафіцыйных паведамленняў, адміністрацыя Трампа аднавіла пастаўкі кіраваных ракет і артылерыі ва Украіну. Незразумела, ці атрымае Украіна таксама ракеты «Пэтрыёт», абяцаныя адміністрацыяй Байдэна.

IAR/яс