Прэзідэнт Злучаных Штатаў не хоча, каб Украіна напала на Маскву, і не будзе пастаўляць ураду ў Кіеве ракеты далёкага радыусу дзеяння. У адказ на пытанне Польскага радыё Дональд Трамп заявіў, што хоча быць нейтральным у вайне Расіі супраць Украіны.
У апошнія дні ў СМІ з'явіліся паведамленні, што Дональд Трамп падштурхоўваў Уладзіміра Зяленскага да атаку на Маскву. Аднак амерыканскі прэзідэнт абверг гэтыя паведамленні. «Ён не павінен атакаваць Маскву», — сказаў ён. Трамп таксама выключыў магчымасць пастаўкі Украіне ракет «Тамагаўк» далёкага радыусу дзеяння. «Мы не разглядаем гэта», — заявіў ён.
У адказ на пытанне карэспандэнта Польскага радыё Дональд Трамп таксама адхіліў здагадкі, якія з'явіліся ў апошнія дні, што ён у цяперашні час падтрымлівае Украіну. «Не. Я не на чыім баку. Вы ведаеце, на чыім я баку? Я на баку чалавецтва. Я хачу бачыць канец забойствам ва ўкраінска-расійскай вайне», — заявіў ён.
Трамп не адказаў на пытанне аб тым, ці плануе ён сустрэцца з Пуціным. Ён толькі паўтарыў, што расчараваны расійскім прэзідэнтам.
ав