Беларуская Служба

СБУ затрамала агента беларускага КГБ

28.07.2025 17:58
Служба бяспекі Украіны (СБУ) у панядзелак паведаміла пра затрыманне грамадзяніна Украіны, які па даручэнні КДБ Беларусі збіраў дадзеныя аб аб'ектах украінскай абароны каля мяжы з Беларуссю.
Затрыманы агент КДБфота: СБУ

«Контрразведка Службы бяспекі Украіны сарвала планы беларускіх спецслужбаў, якія спрабавалі атрымаць разведвальныя дадзеныя аб абароне паўночнай мяжы Украіны. У выніку прафілактычных мерапрыемстваў на Валыні быў затрыманы агент КДБ Беларусі, які шпіёніў за ўзброенымі сіламі Украіны», — паведаміла СБУ.

У заяве паведамляецца, што затрыманы — 24-гадовы жыхар Валынскай вобласці, які шукаў спосабы хуткага заробку на Telegram-каналах. Яго задачай было кантраляваць кантрольна-прапускныя пункты і ўмацаванні на паўночнай мяжы Украіны. Мужчына таксама адсочваў перамяшчэнне ваенных транспартаў па чыгунцы.

Мужчыну затрымалі па месцы жыхарства, дзе, сярод іншага, быў канфіскаваны тэлефон з ананімным акаўнтам у чаце імгненных паведамленняў, які выкарыстоўваўся для сувязі з супрацоўнікам беларускай выведкі. СБУ паведаміла, што ўжо ўстанавіла яго асобу. 

Затрыманаму будзе прад'яўлена абвінавачанне ў дзяржаўнай здрадзе, учыненае ва ўмовах ваеннага становішча. Яму пагражае пажыццёвае зняволенне і канфіскацыя маёмасці.

ав