Беларуская Служба

Цікавыя фатаграфіі ў сеціве: падаецца, Украіна рыхтуе расіянам чарговыя непрыемныя сюрпрызы

18.08.2025 17:29
Украіна вядзе працу над уласнай зброяй далёкага дзеяння.
 .
Украінская ракета.Фота: mil.gov.ua

Украіна робіць усё магчымае, каб стаць незалежнай ад паставак некаторых тыпаў заходняга ўзбраення. Найбольшы прагрэс назіраецца ў яе ракетным арсенале, пра што сведчыць новае фота, якое з'явілася ў інтэрнэце. На ім паказана новая ўкраінская ракета – заўважае сайт komputerswiat.pl.

Украіна вядзе працу над уласнай зброяй далёкага дзеяння. Спачатку гэта былі розныя дроны-камікадзэ, якія, дарэчы, застаюцца эфектыўнай зброяй для ўдараў між іншым па расійскіх НПЗ. Украінцы распрацоўваюць і больш дасканалую зброю – ракеты.

Мадэрнізаваная ракета «Няптун» у новай версіі можа паражаць аб'екты на зямлі, а не толькі на вадзе. Кіеў таксама распрацаваў гібрыдную зброю, якая спалучае рысы беспілотнікаў і крылатых ракет. І гэта яшчэ не ўсё. Супрацоўнік Associated Press падзяліўся фота новай украінскай ракеты, якая, як паведамляецца, ужо знаходзіцца ў серыйнай вытворчасці. Новая зброя мае далёкасць палёту да 3000 кіламетраў, таму яна можа даляцець далёка ўглыб Расіі. Калі інфармацыя праўдзівая, мы хутка ўбачым зброю ў дзеянні. Судзячы па здымку, гэта можа быць сапраўды магутная ракета. Яе памеры сведчаць аб тым, што яна нясе вялікі баявы зарад.

нг