На наступным тыдні будзе абвешчаны першы праект гарантый бяспекі для Украіны. Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Андрэй Ермак абвясціў, што кансультацыі па гэтым пытанні адбываюцца амаль штодня на ўзроўні міністраў абароны, начальнікаў штабоў арміі і дарадцаў па нацыянальнай бяспецы.
Андрэй Ермак паясніў, што праект гарантый бяспекі ў першую чаргу прызначаны для ўмацавання Узброеных Сіл Украіны:
- Нам таксама патрэбнаe развіццё нашага ваенна-прамысловага комплексу, навучальныя місіі, адэкватнае фінансаванне і, самае галоўнае, выразны план дзеянняў, эквівалент артыкула 5-га НАТА ў выпадку расійскай агрэсіі.
Палітык дадаў, што неабходныя юрыдычныя, абавязковыя гарантыі і партнёры Кіева падзяляюць гэтую пазіцыю. Ён падкрэсліў, што пакуль усе дэталі абмяркоўваюцца за зачыненымі дзвярыма:
- Мы працуем над гэтым кожны дзень, нашы вайскоўцы працуюць над гэтым. Гэта адбываецца, і я лічу, што філасофія, якая стаіць за гарантыямі, якія будуць выдадзеныя, зразумелая. Пасля таго, як дэталі будуць узгодненыя, мы пачнем інфармаваць аб тым, якую форму будуць мець гарантыі.
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі абвясціў, што ў рамках гарантый Румынія ўжо заявіла аб гатоўнасці прадаставіць ваенныя базы НАТА, у той час як Турцыя хоча выступіць гарантам бяспекі ў Чорным моры.
IAR/аз