Беларуская Служба

Зяленскі ў Дзень незалежнасці: Украіна не ахвяра, яна — змагар

24.08.2025 10:12
Палітык адзначыў, што вайна з Расіяй, якая цягнецца ўжо больш за 1200 дзён, паказвае: «Украіна выбрала незалежнасць».
24
24 жніўня Украіна адзначае Дзень незалежнасці PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што яго краіна мае патрэбу ў справядлівым міры. У звароце з нагоды Дня Незалежнасці Украіны кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што «свет пра гэта ведае і паважае Украіну».

Палітык адзначыў, што вайна з Расіяй, якая цягнецца ўжо больш за 1200 дзён, паказвае: «Украіна выбрала незалежнасць».

«Украіна не ахвяра, яна - змагар.  Яна не просіць, але прапануе саюз і партнёрства. Яна мае найлепшае войска ў Еўропе і з’яўляецца лідарам у развіцці тэхналогій. У нас вялікі досвед стойкасці. Украіне патрэбны  ЕС, але  ЕС патрэбуе нас. Гэта ведаюць усе, і такой вызнаюць Украіну», — заявіў Зяленскі.

Украінскі лідар падзякаваў усім, хто абараняе краіну і яе незалежнасць. «Мы будуем Украіну, заможную і моцную, каб яна магла жыць у міры і бяспецы», — заявіў Уладзімір Зяленскі.

24 жніўня Украіна адзначае Дзень незалежнасці.

IAR/эж