Беларуская Служба

На гэтым тыдні ЗША і Украіна абмяркуюць мірныя рашэнні ў Нью-Ёрку

27.08.2025 14:15
Пакуль незразумела, ці адбудзецца магчымая сустрэча паміж Пуціным і Зяленскім.
 .
Белы дом. Photo: 12019/pixabay.com/CC0 Public Domain

На гэтым тыдні ў ЗША адбудуцца перамовы паміж украінскай дэлегацыяй і амерыканцамі аб мірных рашэннях. Аднак пакуль незразумела, ці адбудзецца і калі магчымая сустрэча паміж Пуціным і Зяленскім. Тэму працягвае карэспандэнт Польскага Радыё Павел Бушка:

- Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі паведаміў, што перамовы паміж прадстаўнікамі Украіны і ЗША запланаваныя ў канцы тыдня. Пра іх таксама абвясціў прадстаўнік Вашынгтона Стыў Віткаў, які адзначыў, што сустрэнецца з украінцамі ў Нью-Ёрку. Стыў Віткоў таксама з'яўляецца чалавекам, які звязваецца з Крамлём ад імя Белага дома.
Украінцы абмяркуюць перспектыву сустрэчы паміж Уладзімірам Зяленскім і Уладзімірам Пуціным, а дакладней, яе адсутнасць, бо, нягледзячы на заявы, Крэмль, прынамсі афіцыйна, не выказаў рэальнай зацікаўленасці ў такой размове. Як адзначыў намеснік міністра замежных спраў Украіны Сяргей Кісліца, украінцы не ведаюць, ці гатовая Расія да двухбаковай сустрэчы. Ён таксама заявіў, што Кіеў штодня праводзіць рабочыя перамовы з амерыканцамі. Іхнай тэмай з’яўляюцца гарантыі бяспекі, якія павінна атрымаць Украіна.

IAR/аз

Дональд Трамп цісне на рэжым у Мінску. Ці пойдзе Аляксандр Лукашэнка па слядах Даніэля Артэгі?

26.08.2025 11:50
Ці тэлефонная размова паміж Трампам і Лукашэнлям, гэта поспех ці параза беларускай дэмакратычнай апазіцыі?

Без доступу да сістэмы Starlink украінская армія будзе мець вялікія праблемы, эксперт

27.08.2025 10:45
З 2022 Польшча аплочвае доступ Украіны да сістэмы Starlink. Сёлета выдаткі на гэтую мэту павінны былі скласці 77 мільёнаў злотых.