Беларуская Служба

Эманюэль Макрон: Мы гатовыя даць Украіне гарантыі бяспекі

04.09.2025 09:40
«Цяпер пытанне ў тым, наколькі шчырай была Расія, калі звярнулася да Злучаных Штатаў з мірнай прапановай», – дадаў палітык.
Прэзідэнт Францыі Эманюэль МакронPAP/EPA/TERESA SUAREZ / POOL

Еўрапейцы гатовыя даць Украіне гарантыі бяспекі, заявіў прэзідэнт Францыі, прымаючы Уладзіміра Зяленскага ў Елісейскім палацы.

Украінскі лідар прыбыў у Парыж напярэдадні саміту «Кааліцыі ахвотных», у якім прымуць удзел лідары 35 краін. Польшчу будзе прадстаўляць прэм'ер Дональд Туск.

«Мы гатовыя да трывалага міру для Украіны і для еўрапейцаў», – заявіў Эманюэль Макрон, вітаючы прэзідэнта Украіны. Французскі лідар абвясціў аб завяршэнні тэхнічных кансультацый на ўзроўні генеральнага штаба адносна гарантый бяспекі для Кіева пасля патэнцыйнага заканчэння вайны.

«Прапановы, якія былі падрыхтаваны, задакументаваны і пацверджаны сёння днём на ўзроўні міністраў абароны, дазваляюць мне сказаць, што падрыхтоўчы этап завершаны. Цяпер яны будуць палітычна ўхвалены», – сказаў Эманюэль Макрон.

«Цяпер пытанне ў тым, наколькі шчырай была Расія, калі звярнулася да Злучаных Штатаў з мірнай прапановай», – дадаў ён.

Сярод іншых на саміце ў Парыжы будуць прысутнічаць старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен і генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ. Некаторыя лідары будуць удзельнічаць у працы пасяджэння анлайн.
Сустрэча пачнецца ў чацвер а 10:00 раніцы, а прэзідэнт ЗША Дональд Трамп павінен далучыцца да лідараў па відэасувязі а 14:00.

IAR/аз

Генсек НАТА: Завяршаем перамовы аб гарантыях бяспекі Украіне 

03.09.2025 17:33
На прэс-канферэнцыі ў Бруселі ён адзначыў, што фіналізуюцца перамовы аб удзеле ў гарантаванні бяспекі Украіны.