Беларуская Служба

ЗША і Еўропа маюць інструменты, каб прымусіць Маскву неадкладна спыніць агонь, — Дональд Туск

07.09.2025 17:21
Па звестках украінскіх вайскоўцаў, у начной атацы расіяне выкарысталі 810 дронаў і 13 ракет.
-   .
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск.Фота: PAP/Artur Reszko

Расійская атака на Кіеў паказала, што далейшае зацягванне з рашучай рэакцыяй і спробы дамовіцца з Уладзімірам Пуціным не маюць сэнсу — заявіў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск.

Гэтай ноччу Расія здзейсніла найбуйнейшы дагэтуль паветраны абстрэл Украіны. Пашкоджаны, у прыватнасці, будынак Кабінета міністраў у Кіеве.

Туск падкрэсліў, што ЗША і Еўропа павінны прымусіць Маскву да неадкладнага спынення агню, бо маюць дзеля гэтага ўсе неабходныя інструменты.

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон выказаў спачуванні Украіне і заявіў, што Расія ўсё глыбей уваходзіць у логіку вайны і тэрору.

Кіраўнік МЗС Чэхіі назваў Пуціна баязліўцам, які атакуе жанчын і дзяцей:

«Гаварыць сёння аб спыненні дапамогі Украіне азначае стаць на бок агрэсара».

Уршуля фон дэр Ляен:

«Крэмль чарговы раз здзекуецца з дыпламатыі, пагарджае міжнародным правам і без разбору забівае людзей».

У Латвіі заявілі, што Крэмль хоча вайны, а не міру.

«Наш адказ павінен заключацца ў пастаўках большай колькасці зброі Украіне і ўзмацненні ціску на Расію», — падкрэслілі прэзідэнт і прэм’ер краіны.

Па звестках украінскіх вайскоўцаў, расіяне выкарысталі 810 дронаў і 13 ракет «Іскандэр». З іх удалося знішчыць 747 дронаў і дзевяць «Іскандэраў». Аднак некаторыя беспілотнікі і ракеты, а таксама іх абломкі, трапілі ў жылыя кварталы.

У выніку загінулі прынамсі тры чалавекі, сярод іх маці з немаўляткам. Каля 20 чалавек атрымалі раненні.

IAR/нг

Упершыню ў выніку расійскай атакі быў пашкоджаны будынак ураду Украіны (ДАПОЎНЕНА)

07.09.2025 08:26
Загінулі як мінімум два чалавекі: 32-гадовая жанчына і яе двухмесячны сын.

«Зрэзалі шлях». Гэтай ноччу некалькі дронаў заляцелі ва Украіну з тэрыторыі Беларусі

07.09.2025 12:31
Расіяне выкарыстоўваюць тэрыторыю іншай дзяржавы ўжо не першы раз.