Амерыканскія спецслужбы дапамагаюць украінцам атакаваць расійскія энергетычныя аб'екты, паведамляе Financial Times са спасылкай на ўкраінскіх і амерыканскіх чыноўнікаў. Брытанская газета паведамляе, што ЗША і Украіна ўжо некалькі месяцаў супрацоўнічаюць, «каб аслабіць расійскую эканоміку і пераканаць Уладзіміра Пуціна пачаць перамовы».
Белы дом, офіс прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і Міністэрства замежных спраў Украіны не каментавалі гэтыя паведамленні.
Паводле Financial Times, Злучаныя Штаты цесна ўдзельнічаюць ва ўсіх этапах планавання ўкраінскіх нападаў.
У выніку ўкраінскіх нападаў на расійскую паліўную інфраструктуру, якія працягваюцца ўжо некалькі месяцаў, Расія часова страціла больш за 20 працэнтаў сваіх магутнасцей па перапрацоўцы нафты і газу.
ПР/юл