Прэзідэнт Зеленскі адправіцца ў Вашынгтон у пятніцу 17 кастрычніка, каб пачуць добрыя навіны адносна «Тамагаўкаў» і дадатковых ракет «Пэтрыёт».
На мінулым тыдні ён двойчы размаўляў з Дональдам Трампам па тэлефоне на гэтую тэму. У сваёй прамове ў аўторак увечары ён адзначыў, што ўжо акрэслены рашэнні, якія могуць дапамагчы — адносна «Пэтрыётаў» і «Тамагаўкаў». Важна, дадаў ён, абмяркоўваць далікатныя пытанні асабіста — не ўсё можна сказаць па тэлефоне.
Незразумела, ці будзе атрыманая канчатковая амерыканская дэкларацыя адносна «Тамагаўкаў» у пятніцу 17 кастрычніка, але тэндэнцыя станоўчая, адзначае ўкраінскі эксперт па міжнародных справах Валянцін Гладкіх.
Як падкрэсліў эксперт у эфіры ўкраінскага тэлебачання «Рада», гэта падобная гісторыя да той, што была з пускавымі ўстаноўкамі «Хімар» і знішчальнікамі F-16, дзе казалі, што гэта нерэальна, але аказалася магчымым.
Мяркуецца, ЗША могуць перадаць Украіне толькі некалькі дзясяткаў «Тамагаўкаў», але Крэмль ужо пачаў нэрвова рэагаваць на гэта і заяўляць пра новы ўзровень эскалацыі.
ПР/юл