Пасля сустрэчы Уладзіміра Зяленскага і Дональда Трампа ў пятніцу ў Белым доме лідары не паведамілі аб перадачы Украіне амерыканскіх дальнабойных ракет «Тамагаўк».
Мацей Дахоўскі з Фонду імя Пуласкага сказаў Польскаму радыё, што пытанне «Тамагаўкаў» з самага пачатку магло быць толькі дыпламатычнай разменнай манетай, а не рэальнай падтрымкай Украіны, якая магла б змяніць сітуацыю на фронце.
- Я думаю, што спадзяванні наконт атрымання ракет былі ў цэлым аптымістычнымі. Паўстае таксама пытанне, назіраючы за ходам баявых дзеянняў, ці зменяць яны сітуацыю на фронце? Ці гэта ўсё ж такі нейкі наратыў, разыгрыванне карт, якія ў цябе ёсць, чым сапраўдная, рэальная ваенная сілы? Мне здаецца, што пытанне «Тамагаўкаў» узнікла для таго, каб напалохаць Расію і выклікаць у яе заклапочанасць.
У чацвер, 16 кастрычніка, за дзень да сустрэчы прэзідэнтаў ЗША і Украіны, Уладзімір Пуцін размаўляў з Дональдам Трампам па тэлефоне. Размова доўжылася больш за дзве гадзіны, а пасля яе завяршэння было абвешчана, што кіраўнікі ЗША і Расіі сустрэнуцца ў Будапешце.
вс