Беларуская Служба

Польскі міністр замежных спраў пракаментаваў продаж іранскіх беспілотнікаў Расіі

19.10.2025 17:19
«Я жадаю іранскаму народу, каб іх урад, замест экспарту Ісламскай рэвалюцыі і ўзбагачэння ўрану, засяродзіўся на аднаўленні персідскай цывілізацыі».
Wicepremier, minister spraw zagranicznych Radosław Sikorski
Wicepremier, minister spraw zagranicznych Radosław SikorskiWojciech Olkusnik/East News

«Лепш было б не прадаваць беспілотнікі і ліцэнзіі на іх вытворчасць Расіі падчас вайны супраць Украіны», — так міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі адказаў на твіт міністра замежных спраў Ірана, які раскрытыкаваў абвінавачванні ў тым, што Тэгеран падтрымліваў Расію.

Гаворка ідзе пра прэзентацыю іранскага беспілотніка, якая адбылася падчас візіту міністра Радаслава Сікорскага ў Лондан. Амерыканская арганізацыя «Аб'яднаныя супраць ядзернага Ірана» (UANI) прадставіла беспілотнік «Шахед-136», які выкарыстоўваўся супраць Украіны. Яна таксама звярнула ўвагу на ролю Тэгерана ў падтрымцы ваеннай кампаніі Масквы.

«Я жадаю іранскаму народу, каб іх урад, замест экспарту Ісламскай рэвалюцыі і ўзбагачэння ўрану, засяродзіўся на аднаўленні персідскай цывілізацыі, якой калісьці захапляўся свет», — напісаў Радаслаў Сікорскі ў сацыяльных сетках.

Раней міністр замежных спраў Ірана Сеед Абас Арагчы апублікаваў пост на польскай мове, у якім заявіў, што беспілотнік, выстаўлены ў брытанскім парламенце, «быў ілжыва і зламысна прыпісаны Ірану». «Гэта ўбогая інсцэніроўка, пастаўленая ізраільскім лобі і яго спонсарамі», — дадаў ён.

IAR/нг