Венгрыя паабяцала не блакаваць чарговага пакету санкцый ЕС супраць Расіі
Венгрыя паабяцала не блакаваць 19-ага пакету санкцый Еўрапейскага Саюза супраць Расіі. Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта.
Міністр абверг інфармацыю аб тым, што краіна будзе блакаваць новы пакет абмежаванняў з-за планаванай сустрэчы лідараў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа ў Будапешце.
«У нас няма ніякіх планаў блакаваць яго. Нам удалося выключыць усе меры, якія б пярэчылі нашым нацыянальным інтарэсам», – заявіў Сіярта.
Пры гэтым міністр сказаў, што «санкцыйная палітыка ЕС пацярпела крах, бо вайна Расіі супраць Украіны працягваецца».
Раней стала вядома, што на прыняцце санкцый згадзілася Аўстрыя. Цяпер засталося пераканаць толькі Славакію, якая з’яўляецца адной з некалькіх краін ЕС, якія маюць прарасійскую пазіцыю.
вс