Беларуская Служба

Агенты «АТЭШ» паведамляюць пра фарміраванне штурмавых рот з жанчын на Пакроўскім напрамку

24.10.2025 17:48
Прычынай такой практыкі з'яўляюцца вялікія страты.
.
Ілюстрацыя.Фота: Уладзімір Смірноў/ТАСС

Тэлеграм-канал партызанскага руху «АТЭШ» паведамляе, што расійская армія фарміруе штурмавыя падраздзяленні з жанчын у раёне Пакроўска Данецкай вобласці.

Рашэнне аб прызыве жанчын у штурмавыя падраздзяленні прыняло камандаванне 506-га механізаванага палка расійскай арміі. Прычынай такой практыкі з'яўляюцца вялікія страты, якія панеслі войскі РФ на гэтым участку фронту, дзе працягваюцца наступальныя аперацыі, накіраваныя на захоп горада Пакроўска.

Жанчыны ў складзе штурмавых падраздзяленняў выконваюць баявыя задачы, а таксама пранікаюць на пазіцыі ўкраінскіх войскаў для збору інфармацыі, выдаючы сябе за мірных жыхароў.

«АТЭШ» — гэта ўкраінска-татарскі рух супраціву, які дзейнічае ў анексаваным Крыме і на іншых акупаваных тэрыторыях. Паведамленні аб першых эфектыўных партызанскіх аперацыях, арганізаваных рухам, з'явіліся ў пачатку лютага 2023 года.

PAP/нг