Беларуская Служба

Масавыя атакі расійскіх беспілотнікаў на ўкраінскую сталіцу: ёсць забітыя і параненыя

26.10.2025 08:08
Атака працягвалася ўсю ноч.
    .
Атака расійскіх дронаў на Кіеў.Фота: УНІАН/ua.depositphotos.com, Telegram/@dsns_telegram

У выніку атак расійскіх беспілотнікаў на Кіеў загінулі тры чалавекі і па меншай меры 27 атрымалі раненні. Мэр Віталій Клічко заявіў, што сярод параненых ёсць шасцёра дзяцей.

Атака працягвалася ўсю ноч. Паводле звестак мясцовых улад, абломкі дронаў упалі на некалькі жылых дамоў. У адным з будынкаў узнік пажар.

Мэр Кіева паведаміў, што ў горадзе дзейнічаюць сродкі супрацьпаветранай абароны. Мясцовыя ўлады заклікалі жыхароў заставацца ў сховішчах.

Расійскія акупанты днём 25 кастрычніка атакавалі Харкаў беспілотнікамі. У выніку атакі пацярпелі пяць чалавек, у тым ліку дзеці. Адзначалася, што беспілотнік патрапіў у дах прыватнага дома ў Шаўчэнкаўскім раёне, пашкодзіўшы будынак. Другі дрон не ўзарваўся.

Акрамя таго, вораг атакаваў шахту ў Днепрапятроўскай вобласці. Падчас атакі пад зямлёй знаходзілася 496 супрацоўнікаў шахты. На шчасце, пацярпелых сярод іх няма. Людзей удалося вывесці на паверхню.

Нагадаем, надоечы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што не сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным, пакуль не будзе дасягнута пагадненне аб мірным урэгуляванні ва Украіне. Апошняя прамая размова паміж прэзідэнтамі ЗША і Расіі адбылася 15 жніўня на Алясцы. Саміт не прывёў да заключэння мірнага пагаднення, нягледзячы на ​​тое, што абодва лідары ​​пахваліліся прагрэсам у перамовах.

УНІАН/IAR/нг