Цеплавыя электрастанцыі і сістэмы электраперадачы былі пашкоджаны, а ў многіх украінскіх рэгіёнах адбыліся адключэнні электраэнергіі.
Акрамя беспілотнікаў «Шахед», уначы і ранняй раніцай расіяне выкарыстоўвалі ракеты «Калібр» і «Кінжал». Яны нацэльваліся, сярод іншага, на цеплавую электрастанцыю ў Дабратворы ў Львоўскай вобласці, прыкладна за 40 кіламетраў ад польскай мяжы, а таксама на цеплавыя электрастанцыі ў гарадах Калуш і Бурштын у Івана-Франкоўскай вобласці і падобныя аб'екты ў Вінніцкай вобласці.
Электраэнергія была адключана ў некаторых раёнах Кіева, а таксама ў некаторых частках украінскіх абласцей.
Выбухі таксама адбыліся ў Дняпры, Запарожжы і Барыспалі каля Кіева. Паведамляецца пра параненых мірных жыхароў, у тым ліку дзяцей. Паводле звестак украінскіх уладаў, гэта ўжо трэці масавы напад Расіі на ўкраінскую энергасістэму ў гэтым месяцы.
IAR/яс