Беларуская Служба

Расіяне скарацілі колькасць атак у Пакроўску

10.11.2025 11:12
Паводле ваенных аналітыкаў, агрэсар абстрэльвае шляхі забеспячэння горада і суседняга Мірнаграда. 
Ілюстрацыйнае фотаEPA/SERGEY KOZLOV Dostawca: PAP/EPA.

Расіяне скарацілі колькасць штурмаў у Пакроўску, паведамляюць украінскія вэб-сайты. Паводле ваенных аналітыкаў, агрэсар абстрэльвае шляхі забеспячэння горада і суседняга Мірнаграда. Украінскія салдаты, цытуемыя незалежнымі СМІ, расказваюць, што ў апошнія дні баі ў Пакроўску вяліся на вуліцах і ў дамах.

Паводле Амерыканскага інстытута ваенных даследаванняў, расіяне знізілі ціск на Пакроўск, але спрабуюць заблакаваць пастаўкі ў суседні Мірнаград з дапамогай артылерыі і беспілотнікаў.

Аналітыкі лічаць, што армія агрэсара мае патрэбу ў падмацаванні, бо за апошнія тыдні яна панесла велізарныя страты ў Пакроўску. Пра гэта раней паведамлялі ўкраінскія вайсковыя чыноўнікі з Генеральнага штаба. Яны таксама адзначылі неспрыяльныя для расіян умовы надвор'я. Дождж, туман і нізкая воблачнасць перашкаджаюць выкарыстанню беспілотнікаў.

Паводле аналітыкаў Інстытута ваенных даследаванняў, сітуацыя застаецца дынамічнай, і пакуль усё сведчыць аб тым, што Масква не адмовіцца ад захопу Пакроўска.

ПР/юл