Дзяржавы Еўропы рыхтуюцца да магчымай вайны з Расіяй — пра гэта заявіў прэзідэнт Сербіі Аляксандар Вучыч у інтэрв’ю тэлеканалу Pink. Каментуючы словы начальніка Генштаба Узброеных сіл Францыі Фаб’ена Мандона, сербскі палітык адзначыў: «Чым больш я аналізую факты, тым больш пераконваюся, што вайна паміж Еўропай і Расіяй становіцца ўсё больш відавочнай. Гэта не пустыя словы. Усе да яе рыхтуюцца. І гэта сказаў надзвычай адказны генерал».
Аляксандр Вучыч падкрэсліў, што ў такой сітуацыі Сербія апынулася паміж молатам і кавадлам. «Нам трэба захаваць пэўную дыстанцыю, але адначасова ўмацоўваць армію. Мы ўзбройваемся з розумам і павінны працягваць укладаць сродкі ў абарону нашай краіны», — сказаў серб.
Начальніка Генштаба Францыі раней заявіў, што асноўная задача французскіх войск — быць гатовымі да магчымага сутыкнення цягам трох–чатырох гадоў, бо «Расія можа спакусіцца працягнуць вайну на нашым кантыненце».
dw/эж