Украіна і Грэцыя заключылі пагаднення аб пастаўках газу. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што гэта яшчэ адна крыніца імпарту, прызначаная для ўмацавання энергетычнай бяспекі краіны ў зімні перыяд.
Кіраўнік Украіны падкрэсліў, што, дзякуючы пагадненню з Афінамі, Кіеў пакрые свае патрэбы ў імпарце газу на суму амаль два мільярды еўра. «Гэта кампенсуе зніжэнне ўнутранай здабычы пасля расійскіх нападаў. Украінскі ўрад выдзеліў сродкі на фінансаванне імпарту, а падтрымку таксама аказваюць партнёры — у рамках гарантый, прадстаўленых Еўрапейскай камісіяй, а таксама еўрапейскія і ўкраінскія банкі», — дадаў прэзідэнт Украіны.
Нарвегія таксама дапаможа Украіне фінансаваць імпарт газу. Уладзімір Зяленскі сказаў, што перамовы са Злучанымі Штатамі па гэтым пытанні працягваюцца.
IAR/нг